Lactarius indigo — від грыбоўLactarius сямейства Russulaceae. Ядомы, прадаецца на рынках у Мексіцы і Гватэмале. Расце ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, а таксама ў Азіі.
Шапка 5-15 см у дыяметры, джынсавай-сіняга колеру, спачатку пукатая, затым робіцца уціснутай і нават варонкападобнай. У маладых грыбоў край капялюшык загарнуты ўніз.
Паверхня маладых шапачак ліпкая.
Пласцінкі прырослыя, частыя, джынсава-сіняга колеру, пры пашкоджанні зялёныя, з узростам святлеюць.
Ножка вышынёй 2-6 см і ад 1 да 2,5 см у дыяметры, цыліндрычная, тоўстая, аднаго колеру з капялюшыкам, часам з серабрыста-шэрым адценнем, у маладосці ліпкая.
Мякаць светлая або сіняватая. Млечны сок джынсава-сіні, з'едлівы. Пах адсутнічае.
Больш дробная разнавіднасць Lactarius indigoа. Дыяметр капялюшыку не перавышае 3-7 см. Ножка 1,5 да 4 см. вышынёй і 0,3-1 см. таўшчынёй. Часта сустракаецца ў Віргініі.